Гродзенскія мытнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння буйной партыі тканіны, кошт якой папярэдне ацэньваецца ў 400 тысяч рублёў.
На тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза тавар перавозіўся грузавым аўтамабілем з Літвы праз пункт пропуску «Беняконі». У дакументах было заяўлена 649 рулонаў тканіны — 147 тысяч квадратных метраў. Аднак... Яшчэ 351 рулон (80 тысяч квадратных метраў), як выявілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай, утаілі. Імпарцёр хацеў знізіць мытныя плацяжы прыкладна на 100 тысяч беларускіх рублёў.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/tkaniny
[5] https://zviazda.by/be/tags/nezakonny-uvoz
[6] https://zviazda.by/be/tags/kantrabanda
[7] https://zviazda.by/be/tags/benyakoni