Супрацоўнікі Следчага камітэта наведалі маці, чыё дзіця выжыла пасля падзення з 7 паверха. На шчасце, усё абышлося, дзяўчынка паправілася і ўжо дома.
Пра той дзень, 3 мая, дзіця ўжо і не памятае, а вось матуля не забудзе ніколі. Алена — маці шасцярых дзяцей і дагэтуль не разумее, як такое магло здарыцца. Аднак следам адбыліся і іншыя выпадкі, з кожным з якіх следчыя разбіраюцца асобна. Супрацоўнікі кампаній па ўстаноўцы вокнаў нагадваюць, што любая маскітная сетка — ці то ралетная, ці то рамачная — не вытрымае вагу нават самага малога дзіцяці, бо яе задача — спраўляцца з насякомымі. Адным з добрых спосабаў і дзяцей зберагчы, і кватэру ахаладзіць — паставіць акно з сеткай на рэжым праветрывання. З такога становішча малым складаней за ўсё адчыніць акно. А яшчэ, вядома, з дзецьмі нельга расслабляцца і ленавацца тлумачыць, што можна, а чаго нельга. Для гэтага пажадана ўзяць малое за руку, паглядзець у вочы, перапытаць, ці зразумеў вас чалавечак.
«Напэўна, самае меншае, што мы маглі зрабіць, — гэта пастарацца дапамагчы з пытаннямі бяспекі шасцярых дзяцей, якіх выхоўвае жанчына, — кажа афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юлія Ганчарова. — Таму і ўручылі камплект спецыяльных прылад на ўсе вокны ў кватэры».
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/akno
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne