У выніку ўрагана [3], які ўчора пранёсся над Мінскам, у старэйшым парку сталіцы на беразе рэк Свіслачы і Лошыцы былі паваленыя больш за трыста дрэў розных узростаў – ліп, клёнаў, вязаў, таполяў, бяроз. Дрэвы, якія ўпалі, з’яўляліся помнікамі прыроды. Найбольшую страту панеслі галоўная алея, што вядзе ад уваходнай брамы да сядзібнага дома (якую называюць Гістарычнай), Цяністая алея, Млынная дарога, алея ўздоўж Свіслачы, пасадкі вакол сядзібы-музея. Таксама моцна дасталося і пладаноснаму саду, які быў закладзены акадэмікам Вавілавым ў 1925 годзе. А вось архітэктурныя каштоўнасці комплексу - сядзібны дом і домік вартаўніка – не пацярпелі.
Літаральна адразу пасля ветравала рабочыя паркавых служб выйшлі на расчыстку завалаў. Сёння з самай раніцы да іх падключыліся і работнікі мінскага зелянгаса.
Анатоль Кляшчук
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/be/news/20160713/1468416352-na-minsk-abrynulasya-magutnaya-bura-abnaulyaecca
[4] https://zviazda.by/be/tags/loshycki-park
[5] https://zviazda.by/be/tags/styhiya