На тэлеканале «Беларусь 3» адбыліся здымкі прэм'ерных відэакліпаў — пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі — 2015», які штогод арганізуе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Іх першыя паказы ў эфіры сацыякультурнага канала распачнуцца ўжо ў гэтую нядзелю.
У здымках прынялі ўдзел лаўрэаты леташняга конкурсу Кірыл Арцёменка з песняй «Каля саду», Мікалай Гамераў з песняй «Зязюленька», Вольга Любавіна з песняй «Зязюля», Вольга Новікава з песняй «Пойдзем, дзеўкі» і Руслан Рагалевіч з песняй «Шлі салдацікі дадому». Пераможцы конкурсу выконвалі беларускія народныя песні ў сучасных арыгінальных аранжыроўках.
Прэм'еры відэакліпаў можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» кожную нядзелю, пачынаючы з 17 ліпеня, адразу пасля праграмы «Калейдаскоп», а ўвосень за гэтыя песні ўсе жадаючыя змогуць галасаваць у «Нацыянальным хіт-парадзе».
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] mailto:drapko@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/novyya-imyony-belarusi-2015
[8] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[9] https://zviazda.by/be/tags/videaklip
[10] https://zviazda.by/be/tags/videa
[11] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[12] https://zviazda.by/be/tags/pesni
[13] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-pesni