У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Найлепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі — 2016». Самым спрыяльным для прадпрымальніцтва названы Гомельскі рэгіён, а самым лепшым дзелавым абласным цэнтрам — Гомель.
Па словах намесніка начальніка аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Юрыя Асіпкова, удзел у гэтым конкурсе вобласць прымае пастаянна, а перамагае трэці раз.
«Штогод колькасць прадпрымальнікаў на Гомельшчыне прырастае. Сёння тут больш за 37 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, малых і мікрапрадпрыемстваў. Варта адзначыць, што на пачатку мінулай пяцігодкі падатковыя паступленні ад падобных прадпрыемстваў у бюджэт краіны складалі каля 10%, а ўжо ў канцы пяцігодкі — больш за 23%», — адзначыў Юрый Асіпкоў.
Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 130 рэгіёнаў: 5 абласцей, 5 абласных цэнтраў, 111 гарадоў і 9 раёнаў горада Мінска. У намінацыі «Найлепшы горад (раён) для бізнесу Беларусі — 2016» з колькасцю насельніцтва больш за 50 тысяч чалавек перамог Мінскі раён. У намінацыі «Самы лепшы горад або раён з колькасцю насельніцтва менш за 50 тысяч» — Браслаўскі раён Віцебскай вобласці, Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Акцябрскі раён Гомельскай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці, Вілейскі раён Мінскай вобласці і Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці. Найлепшым раёнам горада Мінска для бізнесу названы Фрунзенскі раён.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:Krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[7] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnictva
[8] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-naylepshy-gorad-rayon-i-voblasc-dlya-biznesu-belarusi-2016