Рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў (клубаў) «Мы — нашчадкі Перамогі» праходзіць гэтымі днямі на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Яго арганізатарамі выступілі міністэрствы адукацыі і абароны нашай краіны.
Удзельнікамі рэспубліканскага злёту сталі 80 вучняў, якія наведваюць аб'яднанні па інтарэсах ваенна-патрыятычнай накіраванасці, актывісты пошукавага руху, члены саветаў музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі пошукавых атрадаў Расійскай Федэрацыі. У праграме злёту — конкурс «Візітоўка каманды», конкурс на лепшую атрыбутыку пошукавага руху, панэльная дыскусія «Мы — нашчадкі Перамогі», правядзенне навучальных трэнінгаў і майстар-класаў «Тэорыя пошукавай работы», вечар патрыятычнай тэматыкі «Паклонімся вялікім тым гадам», вечар памяці «Перамогу — шануем, герояў — помнім» (сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны), акцыя «Дарога да абеліска» па добраўпарадкаванні памятных месцаў ваеннай гісторыі. Таксама для навучэнцаў будуць праведзены экскурсійна-адукацыйныя праграмы: «Памяць, якой не будзе забыцця», «Даведнік у свет прафесій», «Выхоўваем патрыётаў», «Мінск — горад-герой». Не абышлі ўвагай арганізатары таксама спартыўны блок і культурна-забаўляльную праграму.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/my-nashchadki-peramogi
[6] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[8] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-zlyot-poshukavyh-atradau
[9] https://zviazda.by/be/tags/poshukavik
[10] https://zviazda.by/be/tags/patryyatyzm
[11] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-peramoga
[12] https://zviazda.by/be/tags/vayna
[13] https://zviazda.by/be/tags/pamyac-0
[14] https://zviazda.by/be/tags/abelisk