Дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка» праходзіць у Мінску. Яна дапамагае сабраць у школу першакласнікаў з малазабяспечаных, няпоўных і шматдзетных сем'яў. Праводзіцца яна ў буйных сталічных крамах: ЦУМе, ГУМе, гандлёвым доме «На Нямізе», універмагах «Кірмаш» і «Беларусь». Паўдзельнічаць можа кожны: для гэтага дастаткова набыць штосьці са школьных тавараў і канцылярскіх прылад і пакінуць у спецыяльным кантэйнеры. Валанцёры (сярод іх спецыялісты тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва і моладзь з мінскага гарадскога камітэта БРСМ) перададуць вашы падарункі ў «Беларускую асацыяцыю шматдзетных бацькоў».
Акцыя працягнецца да 26 жніўня. А 29 жніўня ў кінатэатры «Піянер» ранцы з усім неабходным для вучобы ўручаць 220 першакласнікам.
Сёлета дабрачынная акцыя праводзіцца ўжо 20-ты раз. Летась неабыякавыя гараджане сабралі 300 кілаграмаў сшыткаў, альбомаў і фламастараў і дапамаглі адправіць у першы клас 260 дзяўчатак і хлопчыкаў.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/partfel
[4] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-partfel-pershaklasnika
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[6] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnaya-akcyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[9] https://zviazda.by/be/tags/shmatdzetnyya-semi