Такое меркаванне выказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
— Мы падышлі да новага этапу рэгулявання культурных адносін. Прыняцце Кодэкса сведчыць аб сталасці і самадастатковасці беларускай заканадаўчай сістэмы.
Калі браць канкрэтную тэму — бібліятэчную справу і кніжныя помнікі — то тут зроблена шмат. Акрамя сістэматызацыі, можна смела казаць і пра навацыі. Напрыклад, упершыню адлюстраваны актуальныя падыходы да разумення таго, што ж такое бібліятэка, яе віды. У Кодэксе аб культуры падрабязна тлумачыцца сутнасць кніжных помнікаў, адзінкавых ці калекцыйных, якія могуць зберагацца ў розных установах ці ў фізічных асоб. Асобны раздзел дакумента прысвечаны неабходнасці абавязковага вядзення дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Беларусі, якія знаходзяцца ў музеях, бібліятэках, архівах ці прыватных зборах, што палепшыць стан іх захавання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] http://zviazda.by/be/news/20160725/1469477781-prezident-padpisau-kodeks-belarusi-ab-kultury
[3] http://zviazda.by/be/news/20160726/1469480982-kraina-atrymala-dakument-pavodle-yakoga-budze-isnavac-galina-kultury
[4] https://zviazda.by/be/tags/ales-susha
[5] https://zviazda.by/be/tags/kodeks-ab-kultury