На гэтых выходных адбыўся арт-пікнік Freaky Summer party.
У 2016 праект здзівіў масштабамі: дзясяткі фотазон, дзевяць спікераў і больш за трыдцаць музыкаў. Сярод “фішачак”, якія выркарыстоўваліся ўпершыню – дазвол на наведаванне FSP з хатнымі жывёламі. З “братамі меншымі” пікнік атрымаўся асабліва мілы. На другі дзень фестывалю я таксама прыхапіла гадаванца. Хачу сказаць, што Бэллі было камфортна: вада і астатнія выгоды былі прадугледжаны арганізатарамі. Я спакойна паслухала лекцыю Іллі Красільшчыка з сабачкам на руках. Дарэчы, на мой погляд, майстар-клас галоўнага рэдактара анлайн-СМІ Meduza – самая цікавая сустрэча на FSP.
Арт-пікнік арганізавалі высокапрафесійна, усё было прадугледжана і праходзіла спраўна: шырокі выбар ежы, ад вегетарыянскіх страў да шаўрмы; шмат месцаў для адпачынку, як актыўнага, так і псіўнага. Былі прадстаўлены зоны па інтарэсах, сярод якіх можна было сутрэць нават палатку Lego і вялізарную падушку для скачкоў з вышыні. Фармат “без алкаголю”, стаў відавочным плюсам тусоўкі. Наведвальнікі паводзілі сябе прыстойна, усім было весела без дадатковай "падзарадкі", а галоўнае - абыйшлося без здарэнняў.
Цікава, што праект арыентаваны на прасунутую моладзь, але сярод наведвальнікаў было дастаткова людзей за 50. Асабліва парадавала колькасць маладых бацькоў з дзецьмі: добра, калі ёсць магчымасць актыўна адпачываць усёй сям’ёй.
Тэкст: Яна Мусвідас
Фотаздымкі: Марына Шантыр