Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 12 жніўня выпускае ў абарачэнне новы паштовы блок.
Прысвечаны ён аднаму з самых старажытных заняткаў чалавека — пчалярству, якое ў Беларусі вядзе свой адлік з ХІХ стагоддзя, калі ў Магілёўскай губерні быў створаны Горы-Горацкі земляробчы інстытут, дзе выкладаўся адмысловы курс і быў зроблены вучэбна-паказальны пчальнік.
У блоку «Пчалярства Беларусі» дзве маркі. Мастак Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай.
У дзень выпуску ў сталічным аддзяленні сувязі №1 (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/marki-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-suvyazi-i-infarmatyzacyi-respubliki-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/pchalyarskaya-sprava