У раёне былога аэрадрома ў Шчучыне ўвялі ў эксплуатацыю сонечную электрастанцыю магутнасцю 2,5 МВт.
Гэта ўжо другая станцыя па выкарыстанні энергіі сонца ў раёне. Першая, магутнасцю 1,26 МВт, эфектыўна працуе ў вёсцы Ражанка. Не менш карыснай будзе і электрастанцыя ў Шчучыне, якую на плошчы 5 гектараў пабудавалі сумесна з нямецкімі спецыялістамі дзякуючы інвестыцыям у суме больш як 52 мільярды недэмінаваных рублёў. Згодна з ацэнкай дырэктара ТАА «ЛагАл-Энерга» Аляксандра АЛЕЙНІКАВА, штогод яна можа вырабляць каля 2,75 мільёна кілават-гадзін электраэнергіі. Калі параўноўваць з электрастанцыяй, якая выкарыстоўвае вугаль, то для атрымання такога ж выніку неабходна спаліць 1750 тон гэтай сыравіны.
Дарэчы, Шчучыншчына будзе ўмацоўваць свае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па развіцці зялёнай энергетыкі. Нядаўна на тэрыторыі раёна адвялі яшчэ два ўчасткі для будаўніцтва сонечных электрастанцый.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:prakopchіk@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/shchuchyn
[5] https://zviazda.by/be/tags/sonechnaya-elektrastancyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/sonechnaya-energiya
[7] https://zviazda.by/be/tags/energetyka