У Маскве на 88-м годзе жыцця памёр пісьменнік Фазіль Іскандэр.
Класік расійскай літаратуры другой паловы XX стагоддзя нарадзіўся 6 сакавіка 1929 года ў Сухумі, у 1954 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага, друкавацца пачаў у канцы 50-х гадоў.
Іскандэр напісаў "Сандро з Чэгема", "Дзяцінства Чыка", "Трусы і ўдавы" і многія іншыя творы.
Вядомасць Іскандэр атрымаў ў 1966 годзе пасля публікацыі ў "Новым свеце" аповесці "Сузор'е Казлатура".
У 1989 годзе па гэтай аповесці быў зняты фільм.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-36936094
[2] https://zviazda.by/be/tags/fazil-iskander