У перадапошні дзень ліпеня свет адзначыў Міжнародны дзень дружбы.
У рамках гэтага свята Белпошта правяла адмысловае прома-мерапрыемства. Падчас яго спецыялісты прадпрыемства расказалі пра новыя паслугі, інтэрнэт-краму беларускіх тавараў shop.belpost.by [2] і ўсім кліентам, якія набылі паштовай прадукцыі на пэўную суму грошай, уручылі наборы для пасткросінгу — абмену паштовымі карткамі і маркамі.
Апошнім часам гэтае захапленне аб'ядноўвае ўсё больш людзей з розных куткоў планеты. Для таго, каб далучыцца да іх, трэба было зусім няшмат: зарэгістравацца на сайце www.postcrossіng.com [3], паведаміць свой хатні адрас ды што-кольвек пра сябе (хобі, пажаданні, якія паштоўкі вам падабаюцца, што хацелі б даведацца пра іншыя краіны). Пасля чаго сістэма сайта прапаноўвала першыя пяць адрасоў, па якіх можна было адправіць карткі... Цалкам магчыма — атрыманыя падчас прома-мерапрыемства, якое 1 жніўня праводзілася ў круглай зале сталічнага паштамта і ў аддзяленні паштовай сувязі-115.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://shop.belpost.by/
[3] https://www.postcrossing.com/
[4] https://zviazda.by/be/tags/belposhta
[5] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[6] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-druzhby
[7] https://zviazda.by/be/tags/pashtouki
[8] https://zviazda.by/be/tags/adrasat