У Чэрыкаўскім раёне прайшоў турзлёт для падапечных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
— Мы ўпэўніліся, што рэгулярныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і спортам толькі на карысць у сталым узросце. Здаровы лад жыцця спрыяе павышэнню працаздольнасці і даўгалеццю; а ўдзел у такіх мерапрыемствах дапамагае знаходзіць сяброў і аднадумцаў, — выказала галоўную канцэпцыю мерапрыемства Алена Самалётава, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага веку Чэрыкаўскага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У праграме турзлёту адбыліся спаборніцтвы на пераадоленне паласы перашкод, уменне арыентавацца і мастацтва арганізацыі бівака. Удзельнікі павінны былі таксама прадэманстраваць сваю візітоўку, зрабіць у паходных умовах газету, арганізаваць абед на свежым паветры, праспяваць песню на ваенна-патрыятычную тэматыку.
У нялёгкай, але справядлівай барацьбе за прызавое месца перамагла каманда «SuperStar» з Горак, на другім месцы апынуліся чэрыкаўскія «Эктрэмалкі», на трэцім — каманда з гуллівай назвай «Залатая моладзь» з Магілёва (Кастрычніцкі раён). За актыўны ўдзел і волю да перамогі адзначылі крычаўскую «Усмешку» і кіраўскую «Кіраўчанку».
Ініцыятарамі і арганізатарамі захапляльнага мерапрыемства сталі Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, раённы Цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва і Цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] mailto:zigulya@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/cherykauski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/centr-sacyyalnaga-abslugouvannya-naselnictva
[7] https://zviazda.by/be/tags/turzlyot
[8] https://zviazda.by/be/tags/fizichnaya-aktyunasc
[9] https://zviazda.by/be/tags/baracba
[10] https://zviazda.by/be/tags/vizitouka
[11] https://zviazda.by/be/tags/pesnya
[12] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy
[13] https://zviazda.by/be/tags/turyzm