Вайна ўсё яшчэ агрызаецца праржавелымі смяротнымі цацкамі. Вось і нядаўна вада Заходняга Буга вымыла з грунту не да канца прагніўшую драўляную скрыню, поўную боепрыпасаў.
Як паведаміў кіраўнік прэс-службы Брэсцкай памежнай групы Аляксандр КІСЛОЎ, падазроны прадмет, што вытыркае з зямлі, заўважылі вайскоўцы заставы імя Кіжаватава, якія патрулявалі мяжу на катары каля вострава Пагранічны. Супрацоўнікі сапёрна-піратэхнічнай службы, якія прыбылі па выкліку, вынялі боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны і вывезлі небяспечную знаходку на падрыўную пляцоўку.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/vayna
[5] https://zviazda.by/be/tags/boeprypasy
[6] https://zviazda.by/be/tags/zahodni-bug
[7] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-pamezhnaya-grupa
[8] https://zviazda.by/be/tags/sapyory
[9] https://zviazda.by/be/tags/piratehniki