Амаль а сёмай гадзіне раніцы пры кантролі абстаноўкі на акваторыі Цнянскага вадасховішча ў сталіцы работнік цэнтра вадалазна-выратавальнай службы ўбачыў за 250—300 метрах ад берага двух чалавек, якія танулі і прасілі аб дапамозе. Глыбіня ў гэтым месцы была каля 5 метраў.
Да месца здарэння быў накіраваны катар «Прагрэс-2М» з аддзяленнем Цэнтра вадалазна-выратавальнай службы. У выніку работнікамі МНС былі выратаваны два маладыя чалавекі 1997 года нараджэння. Абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, атрымалі пераахаладжэнне арганізма. Пасля аказання дапамогі (абаграванне, гарачае пітво) адпушчаныя дадому. У медыцынскай дапамозе патрэбы не мелі.
Суткамі раней падобнае надзвычайнае здарэнне адбылося на пляжы №2 гэтага ж Цнянскага вадасховішча, нагадалі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. А палове дзявятай гадзіны вечара за 70 метраў ад берага пачалі тануць дзве дзяўчыны. Мінчанак, якім было 22 і 28 гадоў адпаведна, аператыўна выратавалі супрацоўнікі АСВОДа. Пацярпелых шпіталізавалі ў медыцынскія ўстановы з дыягназам «стан пасля ўтаплення, алкагольнае ап'яненне».
МНС чарговы раз нагадвае: алкаголь — асноўная прычына гібелі на вадзе! Купацца пасля распіцця спіртнога катэгарычна забараняецца. Таксама нельга ныраць і скакаць у ваду ў незнаёмых месцах і дазваляць плаваць дзецям без нагляду дарослых.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabarona-na-kupanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/kupanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/alkagol
[8] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[9] https://zviazda.by/be/tags/nyashchasny-vypadak
[10] https://zviazda.by/be/tags/nebyaspeka
[11] https://zviazda.by/be/tags/alkagolnae-apyanenne
[12] https://zviazda.by/be/tags/plavac
[13] https://zviazda.by/be/tags/smerc