У Слонiмскiм раёне прайшло выязное пасяджэнне Мiжведамаснага савета пры Савеце Мiнiстраў па фармiраваннi здаровага ладу жыцця, кантролi за неiнфекцыйнымi захворваннямi, папярэджаннi i прафiлактыцы п'янства, алкагалiзму i наркаманii i спажывання тытунёвай сыравiны i тытунёвых вырабаў.
Адзiн з прыярытэтных напрамкаў дзяржпраграмы «Здароўе народа i дэмаграфiчная бяспека» на 2016—2020 гады — павелiчэнне працягласцi жыцця людзей. Зрабiць гэта можна, у прыватнасцi, за кошт фармiравання ў людзей здаровага ладу жыцця, прапаганды адмовы ад шкодных звычак, павышэння папулярнасцi актыўнага ладу жыцця i спорту.
«За тымi кiраўнiкамi, якiя ўкладваюць сродкi ў развiццё сацыяльнай сферы, — будучыня, — адзначыла намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава, якая прыняла ўдзел у мерапрыемстве. — Яны па-сапраўднаму клапоцяцца пра людзей. Работнiк у перапынку можа наведаць медыцынскi пункт, атрымаць паслугi, за якiмi яму не трэба ехаць у палiклiнiку, ён i яго сям'я на бясплатнай аснове могуць займацца спортам у басейне або трэнажорнай зале. Ад гэтага эфектыўнасць працы толькi павышаецца. Стварэнне такiх умоў — адзiн са складнiкаў прыбытковай работы прадпрыемства». Паводле слоў вiцэ-прэм'ера, падобныя выдаткi, накiраваныя на стварэнне годных умоў для працы i адпачынку, акупяцца ў будучынi.
«У гэтым напрамку мы павiнны працаваць пастаянна. Прычым не толькi шляхам прафiлактыкi i прапаганды, але i на заканадаўчым узроўнi аператыўна рэагуючы на выклiкi часу», — адзначыла Наталля Качанава. У якасцi прыкладу яна прывяла новы дэкрэт, якi па ўсiх аспектах прыраўняе электронныя цыгарэты, якiя атрымалi велiзарную папулярнасць у апошнi час, да звычайных тытунёвых вырабаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-padtrymka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarovy-lad-zhyccya
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyyaznoe-pasyadzhenne-mizhvedamasnaga-saveta-pry-savece-ministrau