Гэты здымак нам даслаў тата 2-гадовага Давіда. Іван Барысаў жыве ў Жлобіне і працуе на Беларускім металургічным заводзе. У вольны час любіць фатаграфаваць. «Я ўжо даўно захапляюся фота. А сын і жонка — мае самыя любімыя фотамадэлі. Наш Давід — гэта маленькі метэор: як і большасць дзяцей, хоча ўсё паспрабаваць, памацаць і практычна ніколі не сядзіць на месцы. Але як толькі я бяру ў рукі фотаапарат, яго як быццам падмянілі: адразу робіцца спакойным, любіць пазіраваць. Аднойчы мне захацелася зрабіць прыгожы здымак Давіда ў нацыяльным строі. Якраз кашулька з арнаментам у нас была, набылі яе даўно, навыраст, яшчэ калі чакалі сына. Мы з гэтым здымкам ужо перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе «Селфі&фота ў вышыванцы». Вышыванка — гэта крута і прыгожа. Шкада, што нармальнага адзення з арнаментам у нас у Жлобіне не знайсці. Я і сам бы апранаў з задавальненнем».
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дачушак і сыночкаў, унучкаў і ўнучачак, а мо нават і праўнукаў (з невялічкім, 4-5 сказаў, аповедам пра фота) на адрас «Звязды» [2]. Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж было зразумела, што гэта «беларусік». Арыгінальнасць і творчы падыход вітаецца! Аднаго з беларусікаў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] mailto:nadzieja@zviazda.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotakonkurs