Байка
Казла пусцілі ў агарод
Праз год
Па дагаворы
У той канторы ў штат
Уладкаваў Казёл Казу
Даглядчыцай капусных град.
А там яшчэ праз нейкі год
У агарод
Перацягнуў Казёл
Увесь свой род.
Цяпер той агарод,
Хаця і лічыцца капусным,
Аднак чыя віна,
Што на градах
Ды на складах,
Усюды — пуста?
Няхай мараль і рэжа слых,
Я на Казла не маю зла.
А байка перш за ўсё пра тых,
Хто ў агарод пусціў Казла.