Першае пасяджэнне абноўленага кабінета міністраў Перу скончылася зарадкай у двары рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт краіны Педра Пабла Кучынскі паабяцаў зрабіць спартыўныя заняткі для міністраў штотыднёвымі, паведамляе The Guardіan [5].
Кучынскі правёў першае пасяджэнне новага ўрада напярэдадні. Пасля нарады ён і 11 з 19 міністраў выйшлі на двор рэзідэнцыі і каля паўгадзіны рабілі практыкаванні, што выклікала захапленне ў тых гледачоў, якія сабраліся за плотам. У далейшым 77-гадовы кіраўнік дзяржавы, якому падчас перадвыбарнай кампаніі даводзілася неаднаразова адказваць на пытанні пра ўзрост і стан здароўя, паабяцаў праводзіць такія зарадкі кожную сераду. Паводле яго слоў, у краіне, дзе больш за палову насельніцтва мае лішнюю вагу, вельмі важна прапагандаваць здаровы лад жыцця.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://www.theguardian.com/international
[6] mailto:hvir@zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[8] https://zviazda.by/be/tags/peru
[9] https://zviazda.by/be/tags/pedra-pabla-kuchynski-0
[10] https://zviazda.by/be/tags/zaradka
[11] https://zviazda.by/be/tags/zdarovy-lad-zhyccya