Больш за 20 гадоў я выпісваю і чытаю «Звязду», таму ведаю, што людзі звяртаюцца ў рэдакцыю па дапамогу па самых розных пытаннях. Вось і я пішу па просьбе жыхароў вёскі Межная Слабада Клецкага раёна.
А клопат у нас такі: шмат гадоў праз нашы мясціны курсіраваў аўтобус Баранавічы — Гомель, Гомель — Баранавічы. Гэта быў вельмі зручны маршрут. Праходзіў ён праз тэрыторыю чатырох абласцей, і людзі маглі выехаць на ім у розных напрамках і ў зручны час, але...
Спачатку Брэст, а потым і Гомель знялі аўтобусы, а гэтым летам маршрут закрылі зусім. Разумеем, тых, хто мае свае машыны, гэта ніяк не закранула: яны як ездзілі, так і ездзяць. А вось нас, так званых бясконных, гэта «зачапіла», ды яшчэ і як: мы аказаліся як бы адрэзанымі ад свету... А таму пераканаўча прасілі б, калі не аднавіць наш любімы маршрут, то пусціць аўтобус хоць бы ў апошнім варыянце — праз выхадныя.
Спадзяёмся, што гэтую просьбу пачуюць у Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Г.П. Будавей, З.М. Бобка і іншыя.
(Усяго 10 подпісаў.)
Клецкі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/autobus
[3] https://zviazda.by/be/tags/mezhnaya-slabada