Гэтую лічбу агучыў намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, якое адбылося ў пятніцу. Ён жа падрабязна расказаў аб складніках росту.
— Галоўная задача прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2017 год — выхад на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту, — паведаміў Дзмітрый Крутой. — Мы разлічваем, што тыя захады, якія сёлета распрацоўваюцца і прымаюцца, дадуць аддачу налета. Ужо распрацавана і структура прыросту валавога ўнутранага прадукту. Палову яго мусіць забяспечыць наша традыцыйная прамысловасць. Мы прааналізавалі вытворчыя праграмы буйных прадпрыемстваў. Усё рэальна, ніякай «манілаўшчыны» ў іх няма. Інвестыцыйныя праекты, якія былі заяўлены дзяржаўнымі органамі, канцэрнамі і прыватным бізнесам, мусяць забяспечыць прырост ВУП на 0,6%. Да таго ж урад працуе над тым, каб задзейнічаць патэнцыял кітайскіх крэдытных ліній. Рэшту прыросту — 0,15% — мусяць забяспечыць 74 важнейшыя праекты інавацыйнай эканомікі.
Прырост ВУП адлюструецца і на росце даходаў. Прагназуецца, што ў 2017-м намінальны заробак павялічыцца на 11,8%, а рэальны — на паўтара працэнта.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:schklennіk@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/rost-vup
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-krutoy