У фінале Уладзіслаў Ганчароў атрымаў ацэнку 61,745 бала і апярэдзіў двух кітайцаў - Дон Дона (60,535) і Гао Лэя (60,175).
Гэта першае золата алімпійскай каманды Беларусі на Гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанейра. Акрамя таго, беларусы ўпершыню ў гісторыі здолелі заваяваць алімпійскую ўзнагароду ў скачках на батуце. Гэты від спорту быў уключаны ў праграму Гульняў у 2000 годзе ў Сіднэі, беларусы не раз былі блізкія да трапляння на п'едэстал, але ўзысці на яго ніяк не маглі.
20-гадовы Уладзіслаў Ганчароў з'яўляецца дэбютантам Алімпіяд, але, нягледзячы на юны ўзрост, з'яўляўся адным з фаварытаў Гульняў. Ён уварваўся ў эліту скачкоў на батуце ў 2014 годзе. З тых часоў беларус заваяваў у алімпійскай дысцыпліне па дзве ўзнагароды чэмпіянатаў свету (бронза ЧС-2014 і срэбра ЧС-2015) і чэмпіянатаў Еўропы (золата ЧЕ 2014 і ЧЕ-2016).
tut.by [1]
Спасылкі
[1] http://sport.tut.by/news/trampoline/508022.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-gancharou
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-2016