Гэта адбылося на рагу вуліц Кастрычніцкая і Шмідта, калі малады чалавек спрабаваў перастроіцца ў іншую паласу руху. Інспектар, які апынуўся на шляху неўтаймаванай машыны, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і быў шпіталізаваны ў нейрахірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы. Зараз яго жыццю нічога не пагражае.
А вось кіроўцу не пазайздросціш. Месяц таму ён за паездкі ў нецвярозым стане быў пазбаўлены на 3 гады права садзіцца за руль і павінен быў выплаціць штраф звыш 13 мільёнаў старымі грашыма. Але высноў ніякіх не зрабіў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. У кіроўцы ўзятыя біялагічныя ўзоры для вызначэння фізічнага стану, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:zigulya@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/uus-magilyouskaga-ablvykankama-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[7] https://zviazda.by/be/tags/dtz