Сустрэчы з назіральнікамі — традыцыйныя для МЗС. На гэта звярнуў увагу Дзмітрый МІРОНЧЫК, начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыі і прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды».
Так, на мінулым тыдні ў знешнепалітычным ведамстве адбылася сустрэча з членамі папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. А ў мінулы панядзелак намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Яўген Шастакоў сустрэўся са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснікам Старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстэдам. Пра што ішла гутарка на гэтых сустрэчах?
— Гэта стандартная форма нашага супрацоўніцтва з місіямі міжнародных назіральнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь, каб узяць удзел у назіранні за парламенцкімі ці прэзідэнцкімі выбарамі, — патлумачыў Дзмітрый Мірончык. — Нагадаю, што такія місіі, як місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, а таксама місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прыязджаюць у Беларусь па запрашэнні Міністэрства замежных спраў. Сустрэчы ў знешнепалітычным ведамстве — гэта цалкам натуральная частка іх работы ў Беларусі. Што тычыцца місій назіральнікаў, якія прадстаўляюць міжнародныя парламенцкія структуры, з імі мы таксама традыцыйна сустракаемся, абмяркоўваем агульныя пытанні работы гэтых місій у Беларусі, а таксама ўсе іншыя пытанні, якія ўяўляюць цікавасць для бакоў.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/parlamenckiya-vybary-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/abse
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mironchyk-1