Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага абласнога УУС, яшчэ на мінулым тыдні стала вядома пра некалькі фактаў збыту ў горадзе фальшывых купюр наміналам 5 і 20 рублёў.
Было ўстаноўлена некалькі злачынных схем, з дапамогай якіх зламыснік збываў вырабленыя ім грошы. Так, купюры наміналам у 20 рублёў ён даваў падлеткам 10-12 гадоў з прапановай купіць чыпсы, а рэшту вярнуць яму. А пяцірублёўкі збываў пенсіянер, які гандляваў агароднінай на рынку. Паступова аператыўнікі выйшлі на след таго, хто гэтыя грошы вырабляў.
У сваёй кватэры быў затрыманы 20-гадовы юнак. Больш таго, ён знаходзіўся ў вышуку, бо без дазволу пакінуў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, дзе адбываў пакаранне за крадзеж. Пры ім былі знойдзены тры фальшывыя купюры вартасцю ў 5 рублёў. Была канфіскаваная ўся апаратура, на якой вырабляліся грошы, а таксама 5 падробленых купюр старога ўзору.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/falshyvamanectva
[7] https://zviazda.by/be/tags/falshyvyya-groshy