Паводле інфармацыі начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрыя Рабава, сярэдняя тэмпература паветра на гэтым тыдні чакаецца на 5 градусаў вышэй за кліматычную норму.
На старце гэтага тыдня ў Беларусі будзе гаспадарыць зона высокага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць атмасферныя франты. У сераду месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы — 10—16 цяпла, а ўдзень — ад плюс 20 да плюс 26 градусаў. Сапраўды летняя спякота завітае да нас разам з зонай высокага атмасфернага ціску з боку Заходняй Еўропы ў чацвер. Усталюецца сухое надвор'е. У ноч на чацвер будзе 8—13 цяпла, а ўдзень — плюс 21—27 градусаў. У пятніцу — 23—28 градусаў.
У выхадныя на тэрыторыі краіны будзе гаспадарыць цэнтр магутнага антыцыклону. Ападкаў не будзе, але ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Мінімальная тэмпература паветра ўначы павялічыцца да 10—17 цяпла, удзень будзе плюс 24—29 градусаў, а па поўдні краіны пачне прыпякаць да 30—32 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/spyakotnae-nadvore
[5] https://zviazda.by/be/tags/spyakota
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-rabau-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/belgidrametcentr