Там, дзе знічак рой начны
Падае у росы,
Жнівень пасвіць туманы
На старых пакосах.
Шмат прайшоў я па жыцці,
Але, з Божай ласкі,
Сёння мне чарга ісці
Жніўню у падпаскі.
Пойдзем поруч я ды ён,
Песні заспяваем.
На зыходзе летніх дзён
Верасень спаткаем.
Ад Гарыні да Дзвіны
Ў восеньскім спакоі
Будзем пасвіць туманы
Спеўнай талакою.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova
[4] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki-4
[5] https://zviazda.by/be/tags/vosen