Беларускія аграрыі ўбралі больш за 94% пасяўных плошчаў і ўжо блізкія да завяршэння ўборачнай кампаніі. Па аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча, на 25 жніўня сабрана 6765,2 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці ў 33,6 ц/га. Як нядаўна адзначаў падчас прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, сёлета ўборачная кампанія зацягваецца з-за неспрыяльных умоў надвор'я.
Першымі збор збожжавых і зернебабовых культур завяршылі гаспадаркі Брэсцкай вобласці з вынікам ў 1167,3 тысячы тон. Найбольшая ўраджайнасць атрымалася ў аграрыяў Гродзеншчыны — 37,1 ц/га, а найбольшы ўраджай у Міншчыны — 1741,2 тысячы тон. Больш за ўсіх збожжа засталося няўбраным у Віцебскай вобласці, дзе аграрыям яшчэ трэба будзе папрацаваць на чвэрці пасяўных плошчаў.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/uborachnaya-kampaniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzhavyya-kultury
[6] https://zviazda.by/be/tags/uborka-zbozhzhavyh
[7] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzha
[8] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc