Прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі Мілаш Земан выступіў за спыненне наплыву бежанцаў у Еўрасаюз за кошт закрыцця межаў ЕС для нелегальных мігрантаў. Пра гэта ён заявіў канцлеру Германіі Ангеле Меркель, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інтэрв'ю кіраўніка Чэхіі радыёканалу «Частата — 1».
На думку Мілаша Земана, менавіта закрыццё мяжы дапаможа справіцца з міграцыйным крызісам. Кіраўнік Чэхіі выступіў і за тое, каб адзіная армія Еўрасаюза была створана як мага хутчэй. Ён падкрэсліў, што гэта неабходна для забеспячэння аховы знешніх межаў ЕС, а таксама барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Паводле словаў Мілаша Земана, дзяржавам Еўрапейскага саюза неабходна быць у кааліцыі з іншымі краінамі па гэтым пытанні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/chehiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/milash-zeman
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz
[5] https://zviazda.by/be/tags/es
[6] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[7] https://zviazda.by/be/tags/nelegalnyya-migranty
[8] https://zviazda.by/be/tags/angela-merkel