Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань падчас саміту G20 правяла шэраг мерапрыемстваў.
Яна запрасіла жонак кіраўнікоў замежных дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў саміце "Групы 20", наведаць Кітайскую акадэмію мастацтваў у Ханчжоу, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Таксама яны ўзялі ўдзел у акцыі па прапагандзе прафілактыкі ВІЧ /СНІДу ў Чжэцзянском універсітэце. Падчас мерапрыемства Пэн Ліюань і замежныя госці паглядзелі сацыяльны відэаролік, прысвечаны прафілактыцы і барацьбе з ВІЧ/СНІДам і заслухалі тэматычны даклад "Гісторыя чырвонай стужкі". Напрыканцы мерапрыемства Пэн Ліюань і замежныя госці прымацавалі да дошкі для подпісаў чырвоную стужку - сімвал барацьбы з ВІЧ / СНІДам, выказаўшы тым самым сваю рашучую падтрымку і агульныя надзеі на перамогу над гэтым злом.
Звяртаючыся да гасцей, жонка Сі Цзіньпіна заявіла, што, з'яўляючыся паслом добрай волі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па туберкулёзе і СНІДу і асобай, якая адказвае за прапаганду прафілактыкі ВІЧ / СНІДу Кітайскім камітэце па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння, яна заўсёды актыўна ўдзельнічае ў падобных акцыях у навучальных установах. Такія акцыі былі праведзены ўжо ў многіх ВНУ Кітая і прынеслі вельмі добрыя вынікі. Сумесны ўдзел у мерапрыемстве ганаровых замежных гасцей пасылае міжнароднай супольнасці сігнал аб неабходнасці прафілактыкі і кантролю над ВІЧ/СНІДам, што будзе мець шырокі пазітыўны ўплыў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa
[5] https://zviazda.by/be/tags/si-czinpina-pen-liyuan
[6] https://zviazda.by/be/tags/kndr
[7] https://zviazda.by/be/tags/samit-g20
[8] https://zviazda.by/be/tags/snid
[9] https://zviazda.by/be/tags/tuberkulyoz
[10] https://zviazda.by/be/tags/ahova-zdarouya