Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі двух мінчан па падазрэнні ў здзяйсненні згону аўтамабіля ў 75-гадовага пенсіянера.
25-гадовыя хлопцы, будучы нападпітку і прагульваючыся па вуліцах горада, заўважылі на праспекце Пушкіна аўтамашыну «ВАЗ». Ускрыўшы замок, яны селі ў аўто і накіраваліся на ім у... Брэст на футбольны матч. Пасля праведзенага такім чынам вольнага часу ў абласным цэнтры прыяцелі вырашылі вярнуцца дадому. Па дарозе ў Мінск бензін у машыне скончыўся, а грошай на паліва ў хлопцаў не знайшлося, таму дабрацца яны змаглі толькі да Баранавіч. Маладым людзям за згон транспартнага сродку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, адзін з затрыманых раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства, а другі — за забойства і рабаванне.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[5] https://zviazda.by/be/tags/zlachyncy
[6] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva
[7] https://zviazda.by/be/tags/sagnac-autamabil