Першы нацыянальны канал Беларускага радыё абвясціў пра пачатак незвычайнага музычна-патрыятычнага конкурсу «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!». Яго ўдзельнікі мусяць — ні многа ні мала — прадставіць на суд журы арыгінальнае выкананне Дзяржаўнага гімна Беларусі.
Сучасныя інтэрпрэтацыі гімна могуць быць наколькі заўгодна нечаканымі і наватарскімі, але не павінны пярэчыць па сутнасці класічнаму, эталоннаму гучанню твора. Заяўкі прымаюцца без абмежавання ўзросту артыстаў па трох намінацыях: «Сольнае выкананне», «Харавое выкананне» і «Ансамблевае выкананне». Дасылаць запісы трэба да 1 сакавіка 2017 года на адрас: 220000, г. Мінск, вул.Чырвоная, 4 альбо на электронную пошту talentbelarus@gmaіl.com з паметкай «На радыёконкурс «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!».
Як чакаецца, творчае спаборніцтва пройдзе ў тры туры: спачатку — папярэдні адбор і праслухоўванне дасланых матэрыялаў, потым адбудзецца «жывое» праслухоўванне ўдзельнікаў, а на май 2017 года прызначаны фінальны канцэрт і абвяшчэнне пераможцаў, а таксама сумеснае выкананне Дзяржаўнага гімна і аўдыязапіс у Вялікай студыі сталічнага Дома радыё.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-radyyo
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-gimn-respubliki-belarus
[8] https://zviazda.by/be/tags/vykanaucy
[9] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[10] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-slausya
[11] https://zviazda.by/be/tags/zyamli-nashay-svetlae-imya-0
[12] https://zviazda.by/be/tags/talenty