З другой паловы верасня лясгасы краіны прыступяць да пасадкі лесу на ўчастках, якія былі пашкоджаны вятрамі і іншымі стыхійнымі бедствамі.
— Зараз спецыялісты лясной гаспадаркі занятыя аглядам лесасек, іншымі словамі, ідзе праверка правільнасці высечак і расчысткі, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. — Распрацаваны графікі правядзення апрацоўкі глебы пад пасадку лясных культур і лесааднаўлення. Восенню плануецца пасадзіць новы лес на тэрыторыях, пашкоджаных у выніку вятроў і снегаломамі, на плошчы звыш пяці тысяч гектараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyasgas
[3] https://zviazda.by/be/tags/pasadka-lesu
[4] https://zviazda.by/be/tags/les