Лян Цзыфу і Лі Суіні выгадавалі чацвярых дзяцей у пячоры, дзе жывуць 54 гады.
Пячора знаходзіцца каля горада Наньчун ў паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі Сычуань, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3] Пара пераехала ў пячору пасля таго як ажаніліся, паколькі не маглі дазволіць сабе купіць дом. Зараз тут тры спальні, кухня, гасцёўня і нават свінарнік.
Мясцовыя ўлады спрабавалі пераканаць "пячорнікаў" пераехаць у лепшае месца, аднак яны адмовіліся, бо ўжо прывыклі да такога жыцця. Улетку тут прыемная прахалода, а зімой цёпла. Аднак, муж з жонкай прызналіся, што яны часам "адчуваюць сябе адзінокімі", пасля таго, як дзеці выраслі і раз'ехаліся.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/pyachora
[5] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[7] https://zviazda.by/be/tags/zhyccyo
[8] https://zviazda.by/be/tags/dom
[9] https://zviazda.by/be/tags/kitay