У касцёле Святых Сымона і Алены, які ў народзе называюць Чырвоным, правядуць самае буйное “аднаўленне” за ўсе часы яго існавання.
- Храму больш за сто гадоў. І да гэтага часу ў ім не праводзілі сур'ёзнага рамонту. Варта абнавіць фасад, унутранае ўбранне храма, інжынерныя сістэмы, - распавёў ксёндз Юрый Санько, прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. - Пры гэтым Чырвоны касцёл будзе адчынены для мінчукоў і гасцей сталіцы. Службы будуць праходзіць без змен.
Дзякуючы макету, устаноўленаму ў храме, прыхаджане могуць убачыць, як зменіцца касцёл пасля праведзеных работ. Праект рэканструкцыі касцёла распрацоўвае сталічная фірма «Мінская спадчына». Частку сродкаў для аднаўлення будынка выдзеліў Мінгарвыканкам.
Хрысціна ХІЛЬКО.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/hryscina-hilko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/chyrvony-kascyol