Рэйды па выяўленні парушэнняў Правілаў дарожнага руху інспектары сталіцы будуць праводзіць як у дзённы, так і начны час сутак.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме. Апроч таго, абавязкова шлем павінен быць і на пасажыры. Для прыцягнення да сябе ўвагі на дарозе байкерам рэкамендуецца рухацца з пастаянна ўключаным бліжнім святлом фар. Таксама ўладальнікам мотатэхнікі неабходна паклапаціцца аб своечасовай рэгістрацыі транспартных сродкаў і праходжанні тэхагляду.
Даведка. За восем месяцаў на тэрыторыі Мінска зарэгістравана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі на 23,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Колькасць траўмаваных у ДТЗ грамадзян зменшылася на 22,2 працэнта, колькасць загінулых павялічылася на 37,5 працэнта. Колькасць аварый, учыненых па віне кіроўцаў нападпітку, зменшылася на 57,9 працэнта.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/matacykl
[5] https://zviazda.by/be/tags/baykery
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/pravily-darozhnaga-ruhu