У сталіцы затрымалі 27-гадовага мужчыну, які па месцы жыхарства арганізаваў вырошчванне марыхуаны.
У яго канфіскавалі больш за 34 грамы марыхуаны, а таксама дарагое абсталяванне. Памяшканне пад «плантацыю» было на балконе кватэры пад выглядам схаванай «каморкі». Па інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, насенне канопляў затрыманы прывозіў з Галандыі і Індыі. «Гатовы прадукт» захоўваў у халадзільніку, каб не было паху. Марыхуану ўжываў сам і збываў знаёмым. Каб замаскіраваць яе вытворчасць, малады чалавек вырошчваў таксама памідоры. Зараз грамадзяніну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да васьмі гадоў. Мужчына дагэтуль не быў судзімы, працаваў інжынерам у буйной кампаніі і меў добрую крыніцу даходу.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[6] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva