Жыхарка Есентукоў спрабавала сарваць спаборніцтвы рыбакоў, якія праходзілі на гарадскім возеры, паведамляе супрацьпажарная і аварыйна-ратавальная служба Стаўрапольскага края.
Удзельнікі спаборніцтваў сядзелі на беразе, калі падбухторшчыца спакою, якую ведамства называе «дзіўных паводзін жанчынай», прыплыла ў зону лоўлі з далёкага краю возера. Плаваючы ўздоўж берагавой лініі, яна блытала лёскі вуд, мацюкалася на рыбакоў і спрабавала прагнаць, заяўляючы, што возера — яе ўласнасць. Да моманту прыбыцця ратаўнікоў на лодцы хуліганка адплыла ад месца канфлікту за буйкі. Права зацягваць парушальніцу ў лодку сілком супрацоўнікі службы не мелі, таму прыйшлося плыць за ёй і звяртацца да сумлення. Пераследаванне працягвалася, пакуль жанчыне не надакучыла. Пасля гэтага яна здалася і дазволіла перавезці сябе на бераг, дзе яе чакалі паліцэйскія.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/esentuki
[5] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy-rybakou
[6] https://zviazda.by/be/tags/rybaki
[7] https://zviazda.by/be/tags/ryba
[8] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen