Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый МІРОНЧЫК.
19—20 верасня Беларусь з рабочым візітам наведае дэлегацыя Еўрапейскай камісіі. Прадстаўнікі ЕК сустрэнуцца з кіраўніцтвам МЗС і правядуць перамовы ў Міністэрстве энергетыкі, Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях і Дзяржатамнаглядзе. Адзін з пунктаў праграмы — наведванне пляцоўкі, дзе будуецца Беларуская АЭС.
— Бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў па ўзаемадзеянні ў кантэксце рэалізацыі першай беларускай ядзернай энергетычнай праграмы, — адзначае Дзмітрый Мірончык, — але асноўнай тэмай візіту ўсё ж будзе стрэс-тэсціраванне, ацэнка рызык і бяспекі АЭС. Беларусь надае першарадную ўвагу пытанням ядзернай бяспекі. Наша краіна максімальна выкарыстоўвае інструментарый профільных міжнародных арганізацый.
Да канца гэтага года плануецца завяршыць тэсты. Іх вынікі будуць разгледжаны нацыянальным рэгулятарам — Дзяржатамнаглядам — і перададзены Еўрапейскай камісіі.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mironchyk-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-aes