На працягу тыдня органы кіравання Узброеных Сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў будуць вучыцца кіраваць выбранымі сіламі і сродкамі пры выкананні задач па прызначэнні.
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць органы кіравання, вайсковыя часці і падраздзяленні Узброеных Сіл, аператыўныя групы і падраздзяленні міністэрстваў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама аператыўныя групы Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Следчага камітэта Беларусі — усяго каля 7, 5 тысячы чалавек. Дзеля выканання задач вучэння з запасу прызвана каля 450 ваеннаабавязаных.
На першым этапе вучэння асноўныя намаганні сканцэнтраваны на кіраванні ў ходзе стварэння групоўкі Узброеных Сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў у інтарэсах правядзення спецыяльнай аперацыі. На другім этапе на практыцы плануецца рэалізаваць кіраванне створанай групоўкай у ходзе вырашэння задач спецыяльнай аперацыі.
Упершыню падчас камандна-штабнога вучэння задзейнічаны практычна ўсе палігоны беларускай арміі. Акрамя таго, ажыццяўляць пастаўленыя задачы ўдзельнікі будуць на тэрыторыі Полацкага і Горацкага раёнаў, у пунктах пастаяннай дыслакацыі.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily
[4] https://zviazda.by/be/tags/vaennyya-vuchenni