Аб гэтым учора паведаміў прэс-сакратар Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч. У прыватнасці ён адзначыў, што цана ацяплення і ў гэты зімовы сезон будзе ў межах лічбаў, якія былі ў пачатку года.
Сваю ўпэўненасць у гэтым прадстаўнік ЖКГ патлумачыў тым, што, згодна з Указам кіраўніка дзяржавы №107, былі ўстаноўлены гранічныя тарыфы на ўсе асноўныя віды жыллёва-камунальных паслуг, таму кошт ацяплення змяняцца не будзе. «Сярэдняя выніковая лічба будзе ў межах тых паказчыкаў, якія грамадзяне атрымлівалі ў студзені і лютым», — адзначыў Генадзь Аксціловіч.
Паводле яго слоў, сёння ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг (ЖКП) складае 58%. Між іншым, перад міністэрствам была пастаўлена задача давесці гэты паказчык да 70% ужо ў наступным годзе. На падобны пасыл спадар Аксціловіч паведаміў, што цяпер павышэнне гэтага ўзроўню кампенсацыі адбываецца за кошт зніжэння выдаткаў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі па аказанні ЖКП. «Ведамству даведзены па гэтым кірунку сапраўды сур'ёзныя заданні на бягучы год. Неабходна і надалей зніжаць выдаткі ў вытворчасці, ажыццяўляць аптымізацыю кадравай колькасці прадпрыемстваў за кошт мадэрнізацыі вытворчых працэсаў», — удакладніў пазіцыю кіраўніцтва міністэрства Генадзь Аксціловіч.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/genadz-akscilovich
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-zhyllyova-kamunalnay-gaspadarki
[6] https://zviazda.by/be/tags/zhkg