Да такой высновы прыйшлі даследчыкі Такійскага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі і тэхналогій пры ўдзеле экспертаў з ветэрынарнай асацыяцыі краіны, паведамляе Bloomberg [5].
Высветлілася, што сабакі ў краіне ў сярэднім дажываюць да 13,9 года, а кошкі — да 11,9 года. Гадаванцы сталі больш жыць дзякуючы прышчэпкам, ветэрынарнай дапамозе, больш якаснаму корму і памяншэнню колькасці бадзяжных жывёл. Паводле інфармацыі Bloomberg, колькасць хатніх гадаванцаў у Японіі — 19,8 мільёна, гэта больш, чым колькасць дзяцей, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту (15,9 мільёна). Эксперты адзначаюць, што нізкі ўзровень нараджальнасці і рост працягласці жыцця сярод людзей у краіне прыводзіць да таго, што адзінокія грамадзяне заводзяць хатніх жывёл.
У верасні 2015 года стала вядома, што ў Японіі колькасць доўгажыхароў ва ўзросце ад 100 гадоў і больш упершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку ў 60 000 чалавек.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.bloomberg.com/europe
[6] mailto:hvir@zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[8] https://zviazda.by/be/tags/sabaki
[9] https://zviazda.by/be/tags/katy
[10] https://zviazda.by/be/tags/pracyaglasc-zhyccya
[11] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen