Супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі двух браканьераў на рацэ Случ каля аграгарадка Ленін Жыткавіцкага раёна.
Жыхар горада Мікашэвічы і жыхар вёскі Іёвічы лавілі рыбу з дапамогай электравуды і здабылі 35 кілаграмаў. Зламыснікам давядзецца кампенсаваць урон на суму больш за 42 000 рублёў, акрамя таго, выкарыстанне электравуды прадугледжвае крымінальную адказнасць.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/ryba
[6] https://zviazda.by/be/tags/brakanery