Першы прэзідэнт Славакіі Міхал Ковач, які кіраваў краінай з 1993 па 1998 год, памёр ад спынення сэрца. Яму было 85 гадоў.
Раней Ковач быў шпіталізаваны з хваробай сэрца. Мясцовыя СМІ адзначаюць, што 30 верасня першага прэзідэнта Славакіі забралі ў аддзяленне рэанімацыі, але яго стан пагоршыўся, і ўрачы былі вымушаныя ўвесці яго ў стан штучнага сну.
Міхал Ковач нарадзіўся ў 1930 годзе. Ён скончыў Браціслаўскі ўніверсітэт эканомікі і працаваў у розных фінансавых установах, у тым ліку ў Дзяржаўным чэхаславацкім банку.
З 12 снежня 1989 года па 17 мая 1991 года ён быў міністрам фінансаў Славацкай федэратыўнай рэспублікі. У пачатку 1991 года Ковач стаў адным з заснавальнікаў і віцэ-старшынёй партыі "Рух за дэмакратычную Славакію".
Пры гэтым яшчэ ў 1990 годзе Ковача абралі дэпутатам Федэральнага сходу Чэхаславакіі. У 1992 годзе ён стаў яго апошнім старшынёй і сыграў важную ролю ў канчатковым выдзяленні Славакіі ў незалежную дзяржаву.
BBC [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/
[2] https://zviazda.by/be/tags/slavakiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident-slavakii
[4] https://zviazda.by/be/tags/mihal-kovach