Вільготная глеба і спрыяльны паніжаны тэмпературны рэжым выдатна падыходзяць для стварэння новых лясоў. Мінлясгас у гэтай сувязі абвясціў пра новую дату правядзення добраахвотнай акцыі «Адновім лясы разам».
Нагадаем, у першай палове верасня на большай частцы тэрыторыі краіны было сухое цёплае надвор'е. І акцыю па пасадцы новых насаджэнняў, запланаваную на пачатак верасня, перанеслі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Акцыя па пасадцы новых дрэў пройдзе з 8 па 31 кастрычніка. Усіх ахвотных прыняць у ёй удзел і выйсці з гэтай мэтай на тэрыторыі, пашкоджаныя ліпеньскімі ўраганамі, запрашаюць выбраць любы зручны дзень. Рэгістрацыя ўдзельнікаў добраахвотнай акцыі пачнецца 5 кастрычніка ў абласных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднаннях.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/adnovim-lyasy-razam
[5] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas