У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю падвялі вынікі работы рэгіёнаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва за восем месяцаў.
Яны выводзяцца шляхам складання рэйтынгу рэгіёнаў на падставе 13 ключавых паказчыкаў развіцця наступных відаў дзейнасці: рознічны і аптовы тавараабароты, чысты прыбытак і рэнтабельнасць продажаў, доля тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце гандлю, рост цэн, стан запазычанасці перад пастаўшчыкамі тавараў і інш. Размеркаванне месцаў у абноўленым рэйтынгу не змянілася ў параўнанні са студзенем—ліпенем бягучага года. Па-ранейшаму лідзіруючыя пазіцыі займаюць Гомельская вобласць (першая пазіцыя), Брэсцкая вобласць (другая) і Мінск (трэцяя пазіцыя ў рэйтынгу).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/reytyng
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-antymanapolnaga-regulyavannya-i-gandlyu
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandal
[5] https://zviazda.by/be/tags/gramadskae-harchavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/bytavoe-abslugouvanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/tavaraabarot