Яблычны воцат, на думку брытанскіх даследчыкаў, зніжае рызыку інфаркту і інсульту.
Яны рэкамендуюць рэгулярна ўжываць дадзены прадукт. Рэцэпт такі: 30 мл воцату раствараюць у 200 мл вады (адна шклянка) і выпіваюць перад ежай. Гэта дазволіць знізіць паказчыкі «шкоднага халестэрыну» на 13%. А менавіта гэты паказчык павялічвае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Дарэчы, яблычны воцат таксама спрыяе зніжэнню вагі, памяншае артрытны боль і ратуе пры высыпанні на скуры. Але навукоўцы агаворваюцца: людзі, якія прымаюць прэпараты для зніжэння паказчыкаў халестэрыну, не павінны адмаўляцца ад таблетак і пераходзіць на воцат. Дадзены прадукт можа быць толькі дадатковым сродкам прафілактыкі ўскладненняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/brytanskiya-navukoucy
[3] https://zviazda.by/be/tags/yablychny-vocat
[4] https://zviazda.by/be/tags/infarkt
[5] https://zviazda.by/be/tags/insult