Марыяна Шчоткiна вызвалена ад пасады мiнiстра працы i сацыяльнай абароны ў сувязi з пераходам на выбарную пасаду. Адпаведны ўказ Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 13 кастрычнiка, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.
Па той жа прычыне кiраўнiк дзяржавы вызвалiў ад пасад памочнiка Прэзiдэнта Беларусi — галоўнага iнспектара па Брэсцкай вобласцi Дзмiтрыя Гобарава, Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Беларусi ў Японii Сяргея Рахманава, Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Беларусi ў Аўстрыi, пастаяннага прадстаўнiка Беларусi пры мiжнародных арганiзацыях у Вене i Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Беларусi ў Харватыi па сумяшчальнiцтве Валерыя Варанецкага, начальнiка дэпартамента па матэрыяльных рэзервах МНС Васiля Чэкана.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/maryyana-shchotkina
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-gobarau
[5] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rahmanau
[6] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-varanecki
[7] https://zviazda.by/be/tags/vasil-chekan-1