Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія краіны заключыла з кампаніяй Dіscovery Communіcatіons дагавор аб трансляцыі ў Беларусі Алімпійскіх гульняў. Дзеянне дагавора распаўсюджваецца на наступныя зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года ў Пхенчхане і летнюю Алімпіяду 2020 года ў Токіа.
Паводле дамовы, Dіscovery Communіcatіons перадала Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі на ўмовах субліцэнзіі эксклюзіўныя аўдыявізуальныя правы на эфірныя тэлетрансляцыі і неэксклюзіўныя правы на радыётрансляцыі зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года і Алімпійскіх гульняў 2020 года. Галоўны медыяхолдынг краіны як нацыянальны вяшчальнік таксама атрымаў лічбавыя правы на кантэнт, які будзе транслявацца лінейнымі тэлеканаламі.
— Белтэлерадыёкампанія на працягу многіх гадоў з'яўлялася эксклюзіўным вяшчальнікам алімпійскіх трансляцый у Беларусі, і мы рады, што па-ранейшаму зможам прапанаваць нашым тэлегледачам і заўзятарам у свабодным доступе ўсе самыя яркія выступленні беларускіх атлетаў на алімпійскіх арэнах, — адзначыў кіраўнік спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5» Аляксандр Казюкевіч.
— Дзякуючы гэтаму партнёрству мы становімся на крок бліжэй да дасягнення нашай агульнай мэты — каб Алімпійскія гульні паглядзела больш заўзятараў, чым калі-небудзь раней, — падкрэсліла Катаржына Кіелі, прэзідэнт і кіраўнік-дырэктар Dіscovery Networks у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.
Дар'я Лабажэвіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[5] https://zviazda.by/be/tags/phenchhan
[6] https://zviazda.by/be/tags/tokia
[7] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni
[8] https://zviazda.by/be/tags/translyacyya